Прафарыентацыя на прадпрыемстве

Прафарыентацыя на прадпрыемстве

Ва УП «БЕЛГІПРАЛЕС» працягваецца прафарыентацыйная работа з навучэнцамі. У перыяд восеньскіх канікул 4 лістапада прайшло чарговае прафарыентацыйнае мерапрыемства на прадпрыемстве.
У ходзе сустрэчы будучым абітурыентам правялі экскурсію, распавялі пра гісторыю прадпрыемства, напрамках яго дзейнасці і перспектывах развіцця. Абмяркоўваліся розныя аспекты працаўладкавання і працы ва УП «БЕЛГІПРАЛЕС». На ўсе пытанні спецыялістамі былі дадзены грунтоўныя адказы.
Такія мерапрыемствы дазваляюць моладзі лепш разумець рэальныя ўмовы працы па абранай спецыяльнасці, а прадпрыемству — наладзіць прамы кантакт з патэнцыяльнымі супрацоўнікамі.

Узаемадзеянне школ, ліцэяў, вышэйшых навучальных устаноў і працадаўцы дае вынік. Штогод маладыя спецыялісты папаўняюць шэрагі УП «БЕЛГІПРАЛЕС».