Нармаванне

Нармаванне

Нармаванне

Нармаванне працы і матэрыяльных рэсурсаў

  • Распрацоўка нормаў працы;
  • Распрацоўка бягучых нормаў расходу электраэнергіі на асноўныя віды прадукцыі дрэваапрацоўкі;
  • Распрацоўка нормаў расходу сыравіны, складанне балансаў расходу сыравіны па матэрыялах вопытных распіловак;
  • Распрацоўка нормаў расходу паліва.

У цяперашні час дакументам, які рэгламентуе арганізацыю нармавання ў галіне, з’яўляецца «Палажэнне аб арганізацыі нармавання ў сістэме лясной гаспадаркі», зацверджанае 17 кастрычніка 2012 года Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і ўзгодненае з рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў лесу (у цяперашні час Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання).
Сапраўдны дакумент устанаўлівае метадычныя асновы арганізацыі нармавання, парадак распрацоўкі, узгаднення, зацвярджэння, замены, перагляду і кантролю выканання нормаў працы і нормаў расходу сыравіны, матэрыялаў, паліўна-энергетычных рэсурсаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, а так жа парадак планавання, фінансавання, распрацоўкі і зацвярджэння галіновых і мясцовых нормаў і нарматываў.
«Палажэнне аб арганізацыі нармавання ў сістэме лясной гаспадаркі» з’яўляецца абавязковым для прымянення ўсімі суб’ектамі гаспадарання галіны.
У адпаведнасці з п. 4.1.2 Палажэння галіновыя нормы і нарматывы па працы распрацоўваюцца, карэктуюцца і пераглядаюцца аддзелам нармавання працы і матэрыяльных рэсурсаў УП «Белгіпралес» па заданні Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

 

Кантактная інфармацыя:
Аддзел нармавання працы і матэрыяльных рэсурсаў
Начальнік аддзела: Гарэлік Сяргей Паўлавіч
Тэл: 8 (017) 286-02-13