Беларусь сустрэла 109-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі

Беларусь сустрэла 109-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі

На сталічнай плошчы Незалежнасці раніцай 7 лістапада прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны чарговай гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва Мінгарвыканкама і Мінгарсавета, дыпламаты з дружалюбных краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, КНДР, В’етнама, Кубы; дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі працоўных калектываў і прафсаюзаў Мінска, кіраўнікі камуністычны партыі Беларусі і патрыятычных грамадскіх арганізацый, а таксама госці нашай сталіцы.
Калектыў УП «БЕЛГІПРАЛЕС» прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве.

У гэты дзень на плошчы гучалі афіцыйныя віншаванні і выступленні, вершы школьнікаў і асабістыя гісторыі. Для адных Кастрычніцкая рэвалюцыя-важная вяха сусветнай гісторыі, для іншых – сямейная традыцыя, Успамін пра дзядулю, які калісьці ўздымаў дзіця на рукі падчас дэманстрацыі, ці старыя транспаранты, якія дзесяцігоддзямі захоўваюцца дома.
Мабыць, менавіта ў гэтым і заключаўся галоўны эмацыйны акцэнт Мінскага Свята: гісторыя ажывае не толькі ў падручніках і афіцыйных прамовах. Яна працягваецца ў сямейных апавяданнях, старых фотаздымках, дзіцячых успамінах і ў тым, што людзі перадаюць адзін аднаму з пакалення ў пакаленне.