На нашым прадпрыемстве адбыўся традыцыйны суботнік па навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі. Супрацоўнікі прадпрыемства аператыўна і арганізавана правялі ўборку апалага лісця і смецця.
Чысціня і камфорт пачынаюцца з асабістай адказнасці кожнага. Мерапрыемства не толькі дапамагло якасна змяніць навакольную прастору, але і ў чарговы раз прадэманстравала згуртаванасць калектыву.
Дзякуем супрацоўнікам за праяўленую ініцыятыву, зладжаную працу і ўклад у добраўпарадкаванне роднага прадпрыемства.



