Экстранную псіхалагічную дапамогу ў Беларусі можна атрымаць кругласутачна, бясплатна па нумары тэлефона 133, у тым ліку на ананімнай аснове.
На званок адказваюць псіхолагі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя.
Па дадзеным нумары можна патэлефанаваць у сітуацыях, пры якіх узнікае стан безвыходнасці: смерць блізкага чалавека, растанне з блізкімі людзьмі, цяжкія саматычныя захворванні, перажыванне сітуацыі гвалту, з’явілася жаданне памерці.
У астатніх выпадках рэкамендуецца звяртацца на асабісты прыём да адпаведнага спецыяліста (псіхолага, лекара-псіхатэрапеўта, лекара-псіхіятра-нарколага)