Электронныя звароты

Электронныя звароты

 

Па Вашых пытаннях Вы можаце звярнуцца ў адрас УП «Белгіпралес» пры дапамозе электроннага зварота.

З 2 студзеня 2023 г. уступiў у дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022).

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З  «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.

 

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

 

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або зняважлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах; у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не указваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.