II Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў сталіцы Беларусі – Мінску. У найбуйнейшым мультыспартыўным форуме кантынента прымуць удзел больш за 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах), а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіо.
Прапануем Вашай увазе відэаролік, у якім падрабязна распавядаецца, як можна загадзя набыць білет на ІІ Еўрапейскія гульні.