21 чэрвеня стартуюць II Еўрапейскія гульні

Ужо праз тыдзень стартуюць II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Удзел у гульнях прымуць больш за 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах), а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах і спаборніцтвах II Еўрапейскіх гульняў будуць задзейнічаныя:

  • Спарткомплекс ” Мінск-Арэна” (спартыўная і мастацкая гімнастыка, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце; веласпорт на трэку);
  • Стадыён “Дынама” (лёгкая атлетыка; цырымоніі адкрыцця і закрыцця);
  • Спарткомплекс “Чыжоўка-Арэна” (дзюдо, каратэ);
  • Палац спорту (самба, грэка-рымская, вольная і жаночая барацьба);
  • Спартыўна-аздараўленчы комплекс “Алімпійскі” (пляжны футбол, стральба з лука);
  • Спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Сlub (бадмінтон);
  • Спартыўна-стралковы комплекс Sporting Club (стэндавая стральба);
  • Спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С. Цімашэнка (стральба кулявая);
  • Palova Arena (спаборніцтвы па баскетболе 3х3);
  • Палац тэніса (настольны тэніс);
  • Спарткомплекс “Уручча” (бокс);
  • Вяслярны канал у Заслаўі (веславанне на байдарках і каноэ);
  • Футбольны манеж (прэс-цэнтр).

З раскладам гульняў вы можаце азнаёміцца на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў па спасылцы. Таксама на паказаным сайце вы можаце набыць квіткі на любую падзею онлайн.