Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – у лясной галіне выберуць самую “узроставую” дынастыю. Арганізатарам мерапрыемства выступае РУП “Рэдакцыя” Беларуская лясная газета»
Прыняць удзел у конкурсе змогуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна ў тэрмін да 15 ліпеня 2019 г. даслаць у рэдакцыю “Беларускай лясной газеты” дакументальна пацверджаны аддзелам кадраў факт працы ў галіне найбліжэйшых сваякоў (муж, жонка, бацька, маці, дзеці, унукі, праўнукі і г.д.). Паштовы адрас рэдакцыі: 220121, г. Мінск, вул.Матусевіча, 23.
Па выніках конкурсу будзе вызначана самая “узроставая” дынастыя і самая шматлікая цяпер працуючая дынастыя. Пераможцы будуць запрошаны на Рэспубліканскае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў лесу, дзе будуць адзначаны каштоўнымі прызамі.