Нацыянальнае агенцтва па турызме запрашае прыняць удзел у выбары канцэпцыі новага турыстычнага вобраза нашай краіны!

Нацыянальнае агенцтва па турызме запрашае прыняць удзел у выбары канцэпцыі новага турыстычнага вобраза нашай краіны!

Па выніках ацэнкі конкурснай камісіяй у фінальны этап конкурсу выйшлі 20 работ, прадстаўленых удзельнікамі з розных рэгіёнаў. Кожная праца прапануе ўласнае бачанне Беларусі-яе прыроднай і культурнай спадчыны, гісторыі, традыцый, сучаснага аблічча і патэнцыялу для развіцця турызму.
Ваш голас-гэта магчымасць падтрымаць ідэю, якая, на ваш погляд, найбольш дакладна і сучасна прадстаўляе Беларусь для турыстаў і міжнароднай аўдыторыі.
Даць свой голас можна на афіцыйным сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме – https://belarustourism.by/vobraz-belarusi/vote
Галасаванне працягнецца да 20 снежня.
Афіцыйны партнёр конкурсу ” вобраз Беларусі. Погляд і адкрыццё ” – ААТ”ААБ Беларусбанк”.