Ужо праз тыдзень стартуюць II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Удзел у гульнях прымуць больш за 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах), а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.
Ва ўрачыстых мерапрыемствах і спаборніцтвах II Еўрапейскіх гульняў будуць задзейнічаныя:
- Спарткомплекс ” Мінск-Арэна” (спартыўная і мастацкая гімнастыка, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце; веласпорт на трэку);
- Стадыён “Дынама” (лёгкая атлетыка; цырымоніі адкрыцця і закрыцця);
- Спарткомплекс “Чыжоўка-Арэна” (дзюдо, каратэ);
- Палац спорту (самба, грэка-рымская, вольная і жаночая барацьба);
- Спартыўна-аздараўленчы комплекс “Алімпійскі” (пляжны футбол, стральба з лука);
- Спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Сlub (бадмінтон);
- Спартыўна-стралковы комплекс Sporting Club (стэндавая стральба);
- Спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С. Цімашэнка (стральба кулявая);
- Palova Arena (спаборніцтвы па баскетболе 3х3);
- Палац тэніса (настольны тэніс);
- Спарткомплекс “Уручча” (бокс);
- Вяслярны канал у Заслаўі (веславанне на байдарках і каноэ);
- Футбольны манеж (прэс-цэнтр).
З раскладам гульняў вы можаце азнаёміцца на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў па спасылцы. Таксама на паказаным сайце вы можаце набыць квіткі на любую падзею онлайн.