З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2026 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння, які адсвяткуюць 11 лістапада.
Мэта правядзення акцыі-павышэнне дасведчанасці беларускіх грамадзян аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з’яўляецца значнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.


Прымаючы пад увагу, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцяў, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і прыняць актыўны ўдзел у інфармаванні супрацоўнікаў і грамадства аб важнасці энергаэфектыўнасці і спосабах энергазберажэння.