З пачатку года ў лясным фондзе нашай краіны з’явілася ўжо 8 новых транспартных артэрый. Іх агульная працягласць склала без малога 35 кіламетраў.
Новыя аб’екты ўведзены ў Лунінецкім, Лепельскім, Полацкім, Ваўкавыскім, Шчучынскім, Вілейскім, Лагойскім, Асіповіцкім вопытным лясгасах.
Падрыхтаваны да ўводу яшчэ 6 дарог працягласцю 37 кіламетраў. Яны пачнуць функцыянаваць ужо ў найбліжэйшы час. А 5 дарог працягласцю звыш 28 кіламетраў пакуль знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва і будуць уведзены да канца года.
Нагадаем, штогод у Беларусі будуецца не менш за 100 кіламетраў новых лесагаспадарчых дарог. Гэта дазваляе далучаць у гаспадарчы абарот дадатковыя аб’ёмы саспелай драўніны, своечасова праводзіць лесааднаўленчыя работы, змагацца з хваробамі і шкоднікамі лесу, а таксама аператыўна ліквідаваць лясныя пажары.
Прэс-служба Мінлясгаса