21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі

Дзень бацькі ў Беларусі святкуецца 21 кастрычніка. Гэта адно з самых маладых святаў у краіне. У гэты дзень прынята ўшаноўваць самых дарагіх людзей – нашых любімых бацькоў. Гэта яшчэ адна нагода сказаць бацькам, як моцна мы іх любім.
Быць добрым бацькам – самая адказная і неабходная праца ў жыцці мужчыны. Быць прыкладам для свайго сына і добрым чараўніком для сваёй дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць, зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — на гэта здольны толькі тата.
Абавязак бацькі-не толькі ў тым, каб ствараць матэрыяльныя даброты, але і ў тым, каб быць прыкладам для сваіх дзяцей, апорай і тым самым надзейным плячом, на якое можна пакласціся ўсёй сям’і. Сярод пастаянных паўсядзённых клопатаў і імклівым рытме жыцця важна памятаць, што нашы дзеці глядзяць на нас і вучацца на прыкладзе бацькоў. Дзеці маюць патрэбу ў добрай радзе і падтрымцы. Бацька-гэта сябар, памочнік і настаўнік.

У гэты святочны дзень мы віншуем усіх мужчын, якія маюць шчасце называцца бацькамі! Мы ганарымся вамі і жадаем моцнага здароўя, душэўнага спакою, сямейнага цяпла і бязмежнай любові дзяцей! Дзякуй Вам за вашу любоў, клопат і падтрымку. Вы вучыце нас быць моцнымі, мудрымі і добрымі.

І памятайце, што тата-гэта вам не мама!

З павагай,
адміністрацыя УП ” БЕЛГІПРАЛЕС»